Новости учреждения
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.202321 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, закліканы абараняць моўную разнастайнасць, спрыяць захаванню культурных скарбаў. Вам цiкава, як прайшоў гэты дзень у нашым дзiцячым садзе?
На працягу ўсяго дня дзейнічала акцыя "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску". Выхавальнікі старэйшых груп № 5 і № 6 удзельнічалі ў гульні-віктарыне "Таямніцы беларускіх слоў", а сярэдняя група № 4 прымала ўдзел у аўкцыене прыказак "Родная мова роднай зямлі". Пасля таго паміж імі адбыўся марафон выканання беларускіх песень "Мова родная - мова модная".
На прыканцы дня прайшоў флаер-фэст "Збяры беларускія словы ў сваім сэрдцы", у якім прынялі ўдзел бацькі.